17 мая 2012

Не ведаеш, як падступіцца да Фестывалю AD.NAK!? Нічога складанага. Гэтая кароткая інфа дапаможа хутка зразумець як і што.

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — пляцоўка, якая аб’ядновае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR. Сёлета Фестываль праходзіць у трэці раз. І ўдзел у ім быў і ёсць БЯСПЛАТНЫ.

Падрабязней...  

15 мая 2012

Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ладзіць прэзентацыю у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Яна адбудзецца 18 траўня а 15-й гадзіне у 339-й аўдыторыі 3-га навучальнага корпусу ўніверсітэта (Партызанскі праспект, 26).

У прэзентацыі прымуць удзел арганізатары, партнёры і сябры фестывалю. Падчас прэзентацыі можна будзе дазнацца больш цікавай інфармацыі пра сам фестываль, убачыць працы пераможцаў мінулых фестываляў, задаць самыя вострыя і нечаканыя пытанні выступоўцам, а таксама ўпэўніцца, што ўдзел у фестывалі абсалютна бясплатны і свабодны, а значыць, кожны зможа падаць сваю працу і стаць пераможцам альбо прызёрам.

Падрабязней...  

15 мая 2012

Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! сёлета звяртае асаблівую ўвагу на ўдзельнікаў з рэгіёнаў. Аргкамітэт Фестывалю лічыць, што рэгіёны Беларусі маюць значны крэатыўны патэнцыял, які можа выявіцца ў межах намінацыяў і конкурсаў Фестывалю.

Пасля заканчэння мінулагодняга фестывалю з боку ўдзельнікаў, прадстаўнікоў СМІ і ўсіх, хто сочыць за Фестывалем, было шмат пытанняў наконт геаграфічнага складу ўдзельнікаў.

Таму, каб ведаць, які рэгіён найбольш крэатыўны, сёлета былі ўнесеныя змены ў рэгістрацыйныя формы фестывалю. Цяпер кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі мае адзначыць месца свайго жыхарства ў полі “Адрас”. Таксама падчас рэгістрацыі работы трэба абавязкова паказаць “Горад” у адпаведным полі.

Падрабязней...  

Конкурс маладых рэкламістаў “Alma Матуля” падтрымалі Бізнес-школа ІПМ і інтэрнет-рэсурс RABOTA.TUT.BY.

10 мая 2012

Бізнес-школа ІПМ і інтэрнет-рэсурс RABOTA.TUT.BY падтрымалі конкурс маладых рэкламістаў “Alma Матуля”, які ладзіцца у межах конкурснай праграмы Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!.

Прадстаўнікі Бізнес-школы ІПМ падтрымалі ідэю конкурсу і яго адукацыйныя мэты, а таксама пагадзіліся заахвоціць удзельнікаў, якія зоймуць першае, другое і трэцяе месца, адмысловымі прызамі — бясплатнымі семінарамі і трэнінгамі ад Бізнес-школы ІПМ.

Рэсурс RABOTA.TUT.BY таксама выступіў партнёрам конкурсу, пераможцы якога атрымаюць ад буйнейшага сервісу па пошуку працы каштоўныя прызы.

Кажы за сябе. Кажы, як ёсць. Адмысловы фотапраект для фестывалю AD.NAK!

10 мая 2012

Па выніках леташняга фестывалю AD.NAK! фотастудыя ZНЯТА STUDIO у асобе фатографаў Ягора Вайнова і Ульяны Канаплёвай прыдумала і рэалізавала для фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! фотапраект пад назвай “Кажы за сябе. Кажы, як ёсць”. Героямі праекту сталі пераможцы, арганізатары і сябры фестывалю.

На кожным з фотаздымкаў праекту паказаныя два станы чалавека – “шалёны” і “памяркоўны”. Кожны з удзельнікаў праекты паказаны ў стане спакою і з эмоцыямі, найбольш характэрнымі для яго.

AD.NAK! зайграў колерамі і трэці раз распачаў прыём працаў

27 красавiка 2012

Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! расчыняе свае дзверы для ўдзельнікаў конкурснай праграмы. Ад 27 красавіка пачынаецца прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Фестывалю.

Да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах сёлетняга Фестывалю запрашаюцца як прафесіяналы ў галіне рэкламы і камунікацыі, так і пачаткоўцы і аматары, якія адчуваюць у сабе смеласць і моц ствараць і развівацца ў галіне беларускамоўнай рэкламы. Прыём працаў працягнецца да сярэдзіны чэрвеня.

 

Рэкламуешся па-беларуску – трапляеш у трэнд

24 красавiка 2012

55,6% беларусаў за большую колькасць беларускамоўнай рэкламы

Большасць насельніцтва Беларусі пазітыўна ставіцца да беларускамоўнай рэкламы. Аб гэтым кажуць вынікі даследавання, якое правяла агульнанацыянальная культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” ў супрацоўніцтве з даследчым цэнтрам “Новак”.

Мульт «Будзьма беларусамі!» атрымаў золата і бронзу на Фестывале «Белы квадрат»

24 красавiка 2012

На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў IV Міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы квадрат», якая прайшла 21 красавіка, былі названыя пераможцы. Мультыплікацыйны фільм «Будзьма беларусамі!» атрымаў «золата» ў катэгорыі «Сацыяльнае відэа» і «бронзу» – у катэгорыі «Інтэрнэт-відэа».

Гэты фільм, які быў створаны ў мінулым годзе, таксама атрымаў гран-пры фестываля AD.NAK! 2011 года ў намінацыі “Тэлевізійная і кінарэклама”, а таксама пераможцам фестываля One Short Film Fest у намінаціі «Анімацыя».

АРА ініцыявала конкурс па распаўсюджаванню выкарыстання беларускай мовы

24 красавiка 2012

На сайте Асацыяцыя рэкламных арганізацый (АРА) распачаўся конкурс па выбары лепшай работы, якая будзе зацверджана ў якасці сацыяльнай рэкламы і размешчана на вуліцах Мінска і абласных гарадоў.

Аператар мабільнай сувязі velcom прапаноўвае захоўваць беларускую мову сучаснымі сродкамі

24 красавiка 2012

Каманда маркетолагаў вядучага аператар мабільнай сувязі – кампаніі velcom, у межах конкурса Young Creative Belarus 2012, які праходзіў у сакавіку, прапанавала захоўваць беларускую мову.

Турыстычным сімвалам Беларусі можа стаць вобраз старадаўняга беларускага цмока

24 красавiка 2012

У пачатку сакавіка кампанія «Будзьма беларусамі!» прэзентавала турыстычны сімвал Беларусі, распрацаваны на падставе вобразаў старадаўняга беларускага цмока. Адмысловы «Цмок-тур» адбыўся ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

Новы сімвал ‑ частка камунікацыйнага праекту кампаніі, які спрыяе фармаванню сучаснага культурніцкага коду і візуальнай прасторы Беларусі на падставе нацыянальнага, беларусацэнтрычнага падыходу.

«Аліварыя Data 1864» ведае, кім ты быў у мінулым жыцці

24 красавiка 2012

У кастрычніку ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group, абнавіў брэнд піва «Data 1864». У лістападзе ў Байнэце з’явіўся інтэрнэт-сайт, прымеркаваны да перазапуску піўной маркі.

На сайце www.alivariadata1864.by кожны жадаючы, якому ўжо споўнілася 18 гадоў, можа даведацца, кім ён быў у мінулым жыцці. Для таго каб атрымаць свой гістарычны партрэт, трэба падключыць мікрафон да камп’ютара і выканаць некалькі простых гукавых заданняў.

Беларуская рэклама ў Гомелі: уступай у наш легіён, там даюць у крэдыт!

24 красавiка 2012

Працягвае серыю ашаламляльнай вонкавай беларускамоўнай рэкламы сетка крамаў «Легіён» у Гомелі. Спачатку рэклама на гарадскіх стэндах прыцягвала ўвагу праз незвычайную для горада над Сожам беларускасць. Цяпер крыэйтары перайшлі ў атаку і выкарысталі правакатыўную гульню словаў на фоне шыкоўнай бландзінкі. Чакаем рэкламістаў на фестывалі AD.NAK!

У лістападзе минулага года Фестываль AD.NAK! сабраў аншлаг у Берасці

24 красавiка 2012

Другі Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! завяршыў восеньскую серыю рэгіянальных прэзентацый у Брэсце.

Семінары па выніках минулага AD.NAK і асноўных тэндэнцыях на рэкламным рынку Беларусі і ў свеце прайшлі ў кастрычніку-лістападзе ў абласных цэнтрах Беларусі. Фэст правёў рэгіянальныя сустрэчы з рэкламістамі ў Горадні (13 кастрычніка) і Магілёве (3 лістапада), а 16 лістапада завітаў у Берасце.

З Захаду на Усход. Фестываль AD.NAK! у Магілёве

24 красавiка 2012

3 лістапада 2011 года адбылася Другая прэзентацыя фестывалю AD.NAK! у межах серыі рэгіянальных прэзентацый у абласных цэнтрах нашай краіны. Прадстаўнікі галіны сабраліся за сталом гатэля “Магілёў”, каб азнаёміцца са здабыткамі айчыннай рэкламістыкі і не толькі.

Аб Фестывалі і не толькі размову вяді прадстаўнікі аргкамітэту Ніна Шыдлоўская, Андрэй Эзерын, Алена Макоўская, Сяргей Скараход.

Гродна стаў першым горадам, куды прыехаў Фестываль AD.NAK!

24 красавiка 2012

Напрыканцы мінулага года Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!  правёў серыю рэгіянальных прэзентацый у абласных цэнтрах нашай краіны. Першая з іх адбылася 13 кастрычніка ў Гродне

Узяць удзел у праграме семінараў, прысвечанай вынікам мінулага AD.NAK-2 і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі і ў свеце, былі запрошаныя рэкламісты, дызайнеры і вольныя мастакі Гарадзеншчыны.

ПАРТНЁРЫ